У выхадныя да профільнай працы вярнулася гематалагічнае аддзяленне МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а таксама адноўлена профільная праца часткі педыятрычных ложкаў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

Акрамя таго, у сталіцы адноўленая профільная праца хірургічнага і пульманалагічнага аддзяленняў 10-й бальніцы, рэабілітацыйнага неўралагічнага аддзялення 11-й бальніцы, трох неўралагічных аддзяленняў 5-й бальніцы, а таксама тэрапеўтычнага корпуса і аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі 4-й бальніцы.

Спынены шпіталізацыя пацыентаў з COVID-19 ў радзільны дом 6-й бальніцы.

Пры гэтым для лячэння пацыентаў з каранавірусам у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пачало працаваць інфекцыйнае неўралагічнае аддзяленне. А для цяжарных, парадзіх і гінекалагічных пацыентак з COVID-19 арганізавана праца інфекцыйных ложкаў у акушэрскім корпусе 3-й бальніцы.

Усяго ў Мінску для лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй зараз перапрафілявана 827 інфекцыйных ложкаў і 60 ложкаў для далечвання пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0