Як вядома «Нашай Ніве», у гэтай базе Пратаповіч запісаны як «грамадзянін, у якога агрэсіўная пазіцыя ў дачыненні да прадстаўнікоў улады». Па адміністратыўках, пры гэтым, яго не судзілі.
Раней, праваабаронцы паведамлялі, што з РАУС Пратаповіч звольніўся яшчэ да пратэстаў, потым працаваў кіруючым справамі Чэрвеньскага райвыканкама. Адтуль ён сыйшоў пасля падзей 2020 года.
Мяркуецца, што затрыманне Пратаповіча — палітычнае. Сваякі сцісла сказалі нам, што «Аляксей нічога кепскага не рабіў».
1
0
1
0
0
3