Жазэп Барэль. Фота: Olivier Matthys, AP Photo

Жазэп Барэль. Фота: Olivier Matthys, AP Photo

«Цягам двух гадоў Еўропа адмовіцца ад расійскага газу», — заявіў Барэль у інтэрв'ю тэлеканалу «Скай ньюс — Арабія». Разам з тым, па словах Барэля, еўрапейскія дзяржавы «імкнуцца дыверсіфікаваць крыніцы газу ў Еўропу» і «знізіць залежнасць ад расійскай энергетычнай сыравіны, але не забараніць яе».

Ён таксама заўважыў, што Еўрапейскі саюз «імкнецца сфармаваць спецыяльнае войска для супрацьстаяння агульным выклікам».

Па словах Барэля, Еўропа сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай хваляй бежанцаў з Украіны. Ён дадаў, што гэты цяжар «падзеляць усе краіны Еўропы».

У той жа час міністр прыродных рэсурсаў Канады Джонатан Уілкінсан сказаў, што многія краіны гатовыя «дапамагчы, наколькі гэта магчыма, з пункту гледжання выцяснення расійскай нафты і газу».

Канада экспартуе дадаткова 200 000 барэляў нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0