Фота: Мантас Зінкевічус, Delfi

Кампанія Baltijos tyrimai правяла апытанне з 22 лютага па 3 сакавіка. Жыхароў папрасілі выказаць сваё меркаванне пра 12 краін свету: у анкеце было 7 суседзяў Літвы і 5 буйных краін свету. Апытанне паказала, што Украіна знаходзіцца ў ліку краін, якія ацэньваюць найлепш за ўсё. Вельмі спрыяльна яе ацэньваюць 28% рэспандэнтаў, яшчэ 52% ацэньваюць краіну спрыяльна.

Спрыяльную ацэнку атрымала і Польшча: 24% ацанілі вельмі спрыяльна і 64% хутчэй спрыяльна. Далей ідуць Латвія (21% і 69%), Эстонія (19% і 68%), ЗША (19% і 51%), Швецыя (17% і 65%), Францыя (16% і 67%), Германія (14% і 67%) і Вялікабрытанія (14% і 64%). Астатнія тры краіны — Беларусь, Расія і Кітай — атрымліваюць менш спрыяльную ацэнку. Расія — як краіна, якая пачала вайну ва Украіне, Беларусь — як краіна, якая дапамагае незаконнай агрэсіі. Кітай згадваецца не толькі ў кантэксце адкрыцця прадстаўніцтва Тайваня ў Літве, але і як краіна, якая нават пасля пачатку вайны ва Украіне спрыяльна ацэньвае Крэмль.

Беларусь неспрыяльна ацанілі 39%, а хутчэй неспрыяльна — 34%, Расію — адпаведна 59% і 24%, Кітай — 20% і 44%.

Беларусь спрыяльна ацэньваюць менш за 1/5 рэспандэнтаў (3% вельмі спрыяльна і 15% хутчэй спрыяльна), 3/4 ацэньваюць краіну неспрыяльна (39% вельмі неспрыяльна і 34% неспрыяльна, 9% не адказалі на пытанне).

Крыху больш спрыяльна Беларусь ацанілі жыхары старэйшыя за 50 гадоў, пенсіянеры, рабочыя і фермеры, рускія і палякі.

Паводле звестак апытання Baltijos tyrimai, палякі, якія жывуць у Літве, адзіная група рэспандэнтаў, якая ацэньвае Беларусь спрыяльна (45%), а неспрыяльных ацэнак у гэтай групе было 33%.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру