Сапегу будуць судзіць у закрытым рэжыме з-за «дакументаў з інфармацыйнай прадукцыяй экстрэмісцкага зместу».

Грамадзянку Расіі, затрыманую 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня, абвінавачваюць па сямі артыкулах:

— ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 365 (арганізацыя пагроз, паклёпа ці распаўсюджванне звестак пра міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў),

— ч. 4 арт. 16 і 198 (арганізацыя перашкод дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту),

— ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).

Згодна з матэрыяламі справы, дзяўчына нібыта адміністравала шэраг тэлеграм-каналаў, чыя дзейнасць была накіраваная на «дыскрэдытацыю дзейнай улады, распальванне сацыяльнай варажнечы і арганізацыю злачынстваў супраць асобных катэгорых грамадзян», і атрымлівала за гэта аплату.

Пракуратура сцвярджае, што Сапега выканала абавязальніцтвы, прадугледжаныя заключанай з ёй дамовай аб супрацы, і прыняла меры аб уплаце даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Таксама дзяўчына напісала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Расследаванне яе справы праводзілася ў Мінску, але справа перададзеная на разгляд у Гродна — магчыма, таму, што Сапега прапісаная ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2