«Марыю паспелі асудзіць у суботу. 21 суткі. Пакуль на Акрэсціна», — напісалі яе сябры ў Фэйсбуку.

Перад гэтым у кватэры жанчыны зладзілі ператрус, калі гаспадароў не было дома.

Марыя Каржанеўская 25 сакавіка пайшла да сілавікоў, каб даведацца, што з яе сынам і забраць яго ровар. Потым яна выйшла на сувязь з Цэнтральнага РУУС Мінска, такім чынам стала вядома пра яе затрыманне.

Яе сын Данііл Каржанеўскі быў пакараны судом Мінскага раёна 12 суткамі арышту за «непадпарадкаванне», паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4