Ён даражэе на 5,69 капейкі да 3,3688 беларускага рубля за 100 адзінак,
На пачатку года расійскі рубель каштаваў 3,4322 беларускага, а 23 лютага, перад пачаткам вайны ва Украіне, — 3,3426 за 100 адзінак.
Потым некалькі дзён расійскі рубель таннеў, найменей ён каштаваў на таргах 9 сакавіка — 2,7395, пасля стаў паступова расці.
Даляр сёння апускаецца на тры капейкі да 3,1625, еўра таннее на 3,89 капейкі да 3,4699 беларускага рубля.
Таргі працягваюцца.