Украінскія ратавальнікі абверглі інфармацыю пра пажары ў Чарнобыльскай зоне
Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях абвяргае інфармацыю аб пажарах у Чарнобыльнай зоне.
Па стане на раніцу 28 сакавіка па даных спадарожнікавых здымкаў выкідаў цяпла, пажараў і загаранняў у зоне адсялення няма, гаворыцца ў паведамленні.
Учора з'явілася інфармацыя пра пажары ў зоне адчужэння. Паведамлялася, што гараць тысячы гектараў лесу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ