Моцны парывісты вецер, які не адпускае сталіцу з суботы, стаў прычынай пашкоджання 9 аўтамабіляў, на іх упалі дрэвы. Такая інфармацыя была агучаная на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, паведамляюць «Мінск-навіны».

Усяго ратавальнікі выязджалі ў суботу і нядзелю на распілоўку паваленых дрэў 17 разоў. Таксама дэмантавалі будаўнічыя элементы — дзясяткі лістоў бляхі і руберойду. 15 разоў дэмантавалі білборды.

Так, на пункце прыпынку ля дыспетчарскай станцыі «Сухарава-5» парывы ветру сарвалі лісты полікарбанату. Яшчэ ў двух павільёнах пашкоджанае шкло.

Усяго ж жыхары Мінска па нумары 115 пакінулі 279 заявак, звязаных з наступствамі моцнага ветру.

У панядзелак таксама захаваецца моцны вецер, прагназуюцца парывы да 20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0