Фота: АР

Зараз даляр можна набыць за 99 рублёў. Гэта на 17% горшы курс для расійскай валюты, чым даныя па стане да расійскага ўварвання, але нашмат лепш, чым рэкордны мінімум па стане на 7 сакавіка, калі за даляр давалі 151 рубель.

Калі нацыянальная валюта расце, гэта можа сведчыць і пра рост нацыянальнай эканомікі — але толькі не ў выпадку з Расіяй. Хутчэй, там адбылося вось што: рухі Цэнтрабанка па абмежаванню продажу рублёў і стымуляванню іх куплі спрыялі росту попыту на валюту, тлумачыць Wall Street Journal.

Расія абмежавала колькасць даляраў, якія яе рэзідэнты могуць зняць з рахункаў у замежнай валюце, і забараніла банкам прадаваць кліентам замежную валюту ў бліжэйшыя шэсць месяцаў. Такія меры зрабілі больш цяжкім продаж рубля, што дапамагло знізіць яго страты.

У заходніх санкцыях супраць Расіі ёсць выключэнне — экспарт энергарэсурсаў, ад якіх Еўропа вельмі залежыць. Гэтая галіна дапамагае захоўваць паступленне даляраў і еўра ў краіну. Расія прымусіла гэтых экспарцёраў прадаваць 80% іх валютнай выручкі і купляць рублі, што зноў-такі спрыяе росту расійскай валюты.

Робін Брукс, галоўны эканаміст Інстытута міжнародных фінансаў, не лічыць сітуацыю аптымістычнай для Масквы: «Было б шчыра сказаць, што рубель зараз таргуецца не па рыначнай цане. Калі б быў свабодны рух грошаў у абодвух кірунках, мы б бачылі нашмат слабейшы рубель».

Чытайце таксама: «Пры чым тут праблемы міру?» Дэпутат арыгінальна патлумачыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі

Уладзімір Пуцін нядаўна сказаў, што ён жадае, каб еўрапейскія краіны куплялі газ за рублі, а не за даляры і еўра. Такі крок малаверагодны, але, калі б гэты намер Пуціна спраўдзіўся, гэта накіравала б у адваротны бок цяперашні рух грошаў і прымусіла б краіны, што ўвялі санкцыі супраць Расіі, падтрымліваць яе эканоміку.

Зараз цяжка вызначыць па курсу рубля, у якім стане знаходзіцца расійская эканоміка. Сотні кампаній абвясцілі аб сваім сыходзе з Расіі, што сведчыць пра верагоднае хуткае падзенне імпарту. У той жа час Расія працягвае прадаваць сваю нафту, то бок экспарт і атрыманая за яго выручка, хутчэй за ўсё, больш чым кампенсіруюць страчаныя на імпарце грошы.

Высокая цана нафты (больш чым 100 даляраў за бараль) таксама спрыяе росту рубля, але гэта не значыць, што расійская эканоміка робіцца мацнейшай, бо ёсць шмат рэчаў, якія нельга купіць ці прадаць. Больш за тое, еўрапейскія краіны абвясцілі пра планы адмовіцца ў бліжэйшыя гады ад расійскіх энергарэсурсаў, што таксама выклікае доўгатэрміновае аслабленне рубля.

 «Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
31
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру