Рух аўтобусаў па маршруце Мінск — Смаленск цераз Жодзіна, Барысаў, Крупкі і Оршу будзе арганізаваны з 23 жніўня ў серады, суботы і нядзелі ад аўтавакзала «Усходні» ў 06.10, ДС «Дружная» ў 06:30 і аўтавакзала «Маскоўскі» ў 07:00.

Кошт білета да Смаленска будзе каштаваць 43 тысячы рублёў. Дзецям векам да 12 гадоў, студэнтам ва ўзросце да 26 гадоў, а таксама пенсіянерам векам ад 60 гадоў будуць давацца зніжкі.

Разам з тым рух аўтобусаў па маршруце Мінск — Смаленск у панядзелкі адмяняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?