Расійскія танкі на ўскраіне Марыупаля. Фота: Яўген Малалетка / AP

Расійскія танкі на ўскраіне Марыупаля. Фота: Яўген Малалетка / AP

За час з пачатку вайны Расія страціла, па ўкраінскіх даных, не менш за 582 танкі. Ваенны рэсурс Oryx прыводзіць больш сціплыя, але ўсё роўна вялікія лічбы — не менш за 279 танкаў. Можна казаць пра тое, што Масква страціла не менш за 10 працэнтаў сваіх танкаў, піша Business Insider.

Украінская абарона аказалася настолькі эфектыўнай, што шматлікія эксперты прыпісваюць віну ў паразе расійскага наступу не толькі самім камандуючым, але і ўвогуле ідэі выкарыстоўваць танкі ў баі. Усё больш доказаў таго, што з пункту гледжання тактыкі танкі маюць шмат недахопаў. Таму, магчыма, гэтая зброя хутка апынецца разам з калясніцамі ды кавалерыяй на сметніцы ваеннай гісторыі.

Танкі выкарыстоўваюць у наземнай вайне больш чым 80 гадоў. Іх задача — прарывацца праз пазіцыі ворага, каб пазней пяхота зайшла на заваяваныя тэрыторыі і ўтрымала іх. Супраць танкаў даўно прымяняюць перанасную зброю накшталт базук і гранатамётаў, а таксама імправізаваную выбуховую зброю — успомніце хаця б супрацьтанкавыя ліпучыя бомбы з фільма «Выратаваць радавога Раяна».

Але, калі паглядзець на неэфектыўнасць танкавага наступу ва Украіне, можна пабачыць, што прагрэс у тэхналогіях зброі робіць танкі не такімі ўжо надзейнымі і, магчыма, нават у нечым састарэлай з’явай. Танныя дроны, якія нізка лятаюць, здольныя атакаваць танкі зверху. Пяхота, у сваю чаргу, абстрэльвае танкі са зброі новага пакалення, якая робіць іх знішчэнне вельмі простым.

Ручная зброя, пра якую ідзе гаворка, змяняе падыход да ваенных дзеянняў. Патрэбна мінімальная падрыхтоўка, і салдат, у тым ліку і добраахвотнік, ужо можа знішчаць з яе дапамогай танкі. Перанасны ракетны комплекс Javelin, напрыклад, дазваляе атакаваць танк з самага небяспечнага для яго кірунку — зверху. Супрацьтанкавая перанасная ракета NLAW такая ж простая ва ўжыванні, як Javelin.

Гэтыя варыянты зброі працуюць па прынцыпу «выстраліў і забыў», калі пасля пуску зброі аператару не трэба яе кантраляваць. І ва ўкраінскай арміі рэзервістаў вучаць працаваць з гэтай зброяй з самага пачатку вайны.

Шмат заходніх аналітыкаў лічаць, што Расія наўрад ці здольная праводзіць якасныя ваенныя аперацыі з удзелам розных родаў войск — напрыклад, каб авіяцыя і артылерыя дзейнічалі разам і прыкрывалі танкавы наступ. Ва Украіне расійскія танкі ішлі наперадзе пяхоты, якая магла б у іншым выпадку іх абараніць. Шмат якія танкі ад’язджалі далёка ад машын з палівам, іншыя заставаліся проста на вуліцах і ніяк не хаваліся.

Таму, магчыма, параза расійскага танкавага наступу звязаная выключна з дрэннай стратэгіяй. Таму амерыканскі падыход да наземных аперацый, калі танкі знаходзяцца ў сярэдзіне наступа, наўрад ці зменіцца ў хуткім часе.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

«Дзецям няма куды вярнуцца. Яны пра гэта яшчэ не ведаюць». Украінскі спявак напісаў кранальны пост пра знішчаны ў вайне дом, які быў для яго ўсім

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0