У выніку пашкоджання электрасеткі некаторыя раёны Мінска былі абясточаны на працягу прыкладна дзвюх гадзін.

Пра гэта БелаПАН паведаміў дыспетчар прадпрыемства «Мінскія электрасеткі» Уладзімір Астроўскі.

Паводле яго слоў, прычынай адключэння стала пашкоджанне сеткі 10 кілавольт. Цяпер спецыялісты прадпрыемства працуюць над ліквідацыяй пашкоджання і яго наступстваў. Маштабы нанесенага ўрону высвятляюцца.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0