Фота: АР
«Huawei адмовіўся ад паставак абсталявання ў Беларусь, але гэта тычыцца толькі тых прыладаў, якія звязаны з работай сотавых аператараў, бо гэта ўсё тавары двайнога прызначэння — ты можаш абслугоўваць грамадзянскую сувязь, а можаш ваенную. Яны баяцца амерыканскіх санкцый», — тлумачыць крыніца.
На практыцы гэта не азначае, што паставак не будзе.
«Будуць купляць бэушнае, будуць купляць у Індыі, купляць даражэй, будуць пераклейваць лэйбу з Huawei на MTC — варыянтаў шмат.
Але адназначнае наступства — 5G у Беларусі не будзе. 5G патрэбна, умоўна, каб ездзілі робаты, каб на вытворчасці тэхніка атрымлівала сігналы ў чатыры разы хутчэй, каб, у сваю чаргу, павялічваліся аб'ёмы і гэтак далей, і гэтак далей. Але гэта ж такая сфера, у якой у нас і так няма перспектыў — ні інвестыцый, ні работы сучасных кампаній», — рэзюмаваў абазнаны суразмоўца.
Пастаўкі побытавай і мабільнай тэхнікі пакуль не спыняліся.
«Каля 70% экспарту ў ЕС — пад санкцыямі». Што чакае беларускую эканоміку
«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста





