Расійскі дэсантны карабель «Саратаў» у порце Бярдзянска быў знішчаны ўдарам ракеты «Точка-У». Пра гэта распавёў генерал-маёр СБУ Віктар Ягун. Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы ўжо неаднаразова выкарыстоўвалі супраць расійскага флота першапачаткова не прызначаныя для гэтага ўзбраенні. Украіна не мае сучасных супрацькарабельных сістэм.

«Тое, што мы «накрылі» ракетнымі комплексамі з берага патрульны карабель каля Адэсы, і тое, што мы выкарыстоўвалі ПЗРК супраць катара, і тое, што мы выкарыстоўвалі супраць гэтага карабля «Точку-У» — гэта ўнікальныя сітуацыі. Па гэтых сітуацыях могуць вывучаць, як зброю, не прызначаную для вядзення баявых дзеянняў на моры, выкарысталі УСУ», — сказаў Ягун.

«Саратаў» быў знішчаны 24 сакавіка, яшчэ два караблі былі пашкоджаныя.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0