• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 3 з 3

Ната Жыжчанка: Музыка ў тых праявах, што была раней, існаваць перастала. Фота: з архіву гурта ONUKA

30.03.2022 / 09:19

«Астатні свет ставіўся да нас як да апендыкса Расіі. Але ўкраінцы вырваліся з постсавецкай свядомасці». Вялікая размова з ONUKA

У 2017 годзе беларускі фэст фолк-музыкі «Камяніца» паставіў на вушы гурт ONUKA. Сінтэз электронікі ды ўкраінскіх фальклорных матываў настолькі зачараваў наведвальнікаў, што ў Наты Жыжчанкі і яе бэнда імгненна з'явілася багата новых беларускіх прыхільнікаў. Калі ва Украіне пачалася вайна, Ната не пакінула радзіму. «Наша Ніва» патэлефанавала салістцы гурта, каб паразмаўляць пра вайну, творчасць, жыццё ды беларусаў.

Ната Жыжчанка: Свет ставіўся да Украіны як да апендыкса Расіі. Фота: Аксана Супрун

«Наша Ніва»: Мінуў месяц з пачатку вайны. Што для вас самае складанае як для жанчыны і што — як для грамадзянкі Украіны?

Ната Жыжчанка: Як для грамадзянкі Украіны гэта разуменне жудасці, несправядлівасці, усведамленне таго, што гінуць людзі, руйнуюцца гарады, якія велізарнымі намаганнямі будаваліся да квітнеючага перадваеннага стану. Жыццё не было ідэальным, аднак мы рухаліся наперад, бо прыкладалі для гэтага велізарныя высілкі. Чарнігаў, напрыклад, выглядаў як казачны, лялечны гарадок. За яго баліць у дзесяць разоў мацней, бо гэта мой родны горад і адзін з самых старажытных ва Украіне. Канечне, сэрца разрываецца ад навін і з Харкава, і з Марыупаля, і з Херсона ды Ахтыркі, але за Чарнігаў мне асабліва балюча. Немагчыма прыняць ды паверыць ў тое, што нехта наўпрост можа ўварвацца ў горад на танках і бамбіць жылыя дамы, храмы, старадаўнія музеі, якім больш за сто гадоў.

Як жанчыне, мне не страшна. Страшна было першыя пяць хвілін, калі прыходзіла разуменне поўнамаштабнай вайны. На пачатку думала, можа, гэта салют ці гром. Аднак усё працягвалася, пасля чаго пайшлі паведамленні пра пачатак уварвання — маўляў, Расія развязала сапраўдную вайну ва Украіне. З'явілася гэтае звярынае пачуццё, калі заціскае сонечнае спляценне — і яно сілілася, бо побач спаў малы сын.

Вядома, наяўнасць дзіцяці цалкам мяняе сітуацыю. Бо як жанчыне, мне не страшна, а вось як маці — жудасна да дрыжыкаў. Тым не менш, узяла на сябе адказнасць вярнуцца дамоў. Мы ад'язджалі на захад краіны на тры тыдні. Аднак было невыносна знаходзіцца па-за родным домам, па-за Кіевам, не мець магчымасці нешта рабіць — шукаць інтэрнэт у бамбасховішчах для інтэрв'ю, каб неяк выходзіць на сувязь з міжнароднымі выданнямі, адпраўляць файлы па 12 гадзін… Мы ўсё ўзважылі ды вярнуліся дамоў.

Як маці, так, сумнявалася, ці правільна ўсё робім. Аднак як жанчына, чалавек, грамадзянка Украіны, вырашыла, што трэба вяртацца — дома нашмат лягчэй суперажываць. Насамрэч, існуе «сіндром ацалелага», які надта цяжка, а мо і немажліва адужаць. Мне ўчора нават падалося, што не маю інстынкту захавання ўласнага дзіцяці — гэта вельмі эгаістычна, на вялікі жаль.

«НН»: У чым асаблівасць характару ўкраінцаў, якую не разумела Расія — і якую не да канца разумее ўвесь астатні свет?

НЖ: Той самы «астатні свет» ставіўся да Украіны як да апендыкса Расіі, атаясамліваў маю радзіму з Расіяй. Для іх то была краіна Чарнобыля, акупаванага Крыма, карупцыі, рэвалюцыі, майданаў. Гэткая адвечная перыферыя… Мне падаецца, было менавіта такое ўспрыняцце, хай сабе з нашых земляў паходзілі шматлікія таленавітыя спартоўцы, музыкі, акцёры, вучоныя, вынаходнікі. «Мазгі» свету з краіны, якая пастаянна імкнецца давесці ўсім пра сваю незалежнасць, цэласнасць.

Расія, як думаю, успрымала Украіну гэткім неданародам, неданацыяй, якая і блізка не роўня рускім. Хахлы, адным словам. І ў гэтым зняважлівым «хахлы» шмат што схавана. Аднак калі ўлічыць зомбілэнд, які накрывае Расію ўжо доўгі час, і яго ўкраінскі ўхіл восем апошніх год, то наш вобраз у суседзяў увогуле перакуліўся з ног на галаву.

Што ж, апошні месяц прадэманстраваў, што ўкраінцы вырваліся з постсавецкай свядомасці, пачалі выразна ідэнтыфікаваць сябе, акрэслілі, якой будучыні прагнуць для краіны. Мы пабачылі, як шмат простых людзей кожны дзень робяць маленькія справы — і адчулі, што ў нас усё атрымаецца.

Ната Жыжчанка: Мастацтва насамрэч можа быць гучнейшым за бомбы, бо яно застанецца на стагоддзі як мінімум. Фота: Вольга Закрэўская

«НН»: Пасля пачатку агрэсіі шматлікія ўкраінскія творцы звярталіся да расіян ды беларусаў з заклікам спыніць вайну. Адкуль такая вера, што песні могуць быць гучнейшымі за бомбы?

НЖ: Насамрэч, у першыя дні агучваліся шматлікія звароты, бо мы спадзяваліся: здолеем дагрукацца і выклікаць паразуменне. Аднак хутка прыйшлі да высновы — нас не чуюць. Канечне, пра ўсіх не кажу: ёсць людзі ў Расіі, якія падтрымліваюць нас, музыкаў, аднак баяцца па ўсім зразумелых прычынах нешта агучваць. Тым не менш яны цікавяцца, як у нас справы, ці жывыя мы. Ім сорамна за ўладу, але на гэты момант яны не здольныя анічога змяніць.

Беларусь, мне падаецца, увогуле ў цэлым падтрымлівае Украіну, бо таксама перажывае складаныя часы. Як падаецца, украінцы і беларусы заўсёды разумелі адно аднаго, бо ў нас адзін вораг. А гэта велізарная матывацыя для ўзаемнай падтрымкі.

Мастацтва насамрэч можа быць гучнейшым за бомбы, бо яно застанецца на стагоддзі як мінімум. Яно можа крануць за душу нават самых чэрствых ды замбаваных людзей, справакаваць нейкі рэзананс у іх сэрцах. Канечне, існуюць людзі, якія ніколі не павераць праўдзе, нават калі ўбачаць яе на свае вочы. Гэта вельмі сумна. Аднак на такіх мы ўжо даўно паставілі крыж — да іх дагрукацца немагчыма.

«НН»: Калі цяпер жыццё падзяляецца на «да» і «пасля» вайны, то як праводзіце рысу між людзьмі, з якімі маеце зносіны і не? Бо ў вас, напэўна, былі блізкія сябры ў Расіі, Беларусі. Падтрымка, камунікацыя з імі цяпер можа успрымацца як «зрада».

НЖ: Сёння ў нас ужо не да «зрады» — кожны ў першыя два-тры дні вайны прыняў рашэнне адносна кола камунікацыі. Калі разумееш, што адбываецца з тваёй краінай, ужо не будзе аніякіх паўтонаў. Я лічу, што ў мяне больш няма стрыечнага брата, які жыве ў Маскве, і траюраднай сястры з Растова-на-Доне. Не магу з імі мець зносіны, не збіраюся штосьці выбудоўваць.

Ната Жыжчанка: Музыка ў тых праявах, што была раней, існаваць перастала. Фота: з архіву гурта ONUKA

Затое ў мяне ёсць шмат новых сяброў сярод музыкаў-беларусаў, якія нас падтрымліваюць, а таксама сярод рускіх музыкаў, якія разумеюць усю жудасць сітуацыі. Хапае блізкіх сярод тых, хто не здолеў прыняць расійскую палітыку — і з'ехаў за мяжу.

На самай справе, усё, што было зразумела і да вайны, пацвердзілася ў першыя дні. Людзі проста паказалі сябе максімальна ярка — гэта сапраўдная лакмусавая паперка, якая, бы індыкатар, прадэманстравала, хто ёсць хто.

Ва Украіне тое ж самае: бачна, хто гатовы зарабіць на бедах людзей, а хто аддасць апошнюю кашулю. Гэта не перабольшванне: сустрэла велізарную колькасць неймаверных людзей, якія дапамагаюць, валанцёраў, што прымаюць у сваіх дамах вялікія сем'і з жывёламі, аддаюць ім апошні кавалак хлеба. Цяпер час жудасны, трагічны, але ўзрушальны з чалавечага боку.

«НН»: Ці дапамагае вам цяпер музыка хаця б крышку адпачыць ад рэальнасці? І ўвогуле, наколькі слова «творчасць» сумяшчальнае са словам «вайна»?

НЖ: Музыка ў тых праявах, што была раней, існаваць перастала. З пачатку вайны разам з мужам Жэнем (музыка Яўген Філатаў, лідар гурта The Maneken. — «НН») не праслухалі ніводнай пласцінкі, не праглядзелі ніводнага фільма, што не тычыліся б ваеннай тэматыкі. Мы працягвалі рабіць кантэнт з майго творчага стану. Мела дастаткова песень з асуджэннем вайны — і ў лоб, і мімаходзь. Пад іх мы мантавалі відэа, што фіксавала ваенныя злачынствы акупантаў. Вось такая творчасць…

Цяпер мы дома, і я хачу аднавіць рэпетыцыі, бо вельмі цяжка нічога не рабіць і чакаць нейкай эфемернай даты перамогі. Натуральна, што ў мяне вялікая колькасць інтэрв'ю, здымак, сустрэч, анлайн-падключэнняў, аднак гэта ўсе пра надзённыя тэмы. Цяпер жа прагну зрабіць новую праграму: цікава нешта ствараць у такі час, бо сакраментальныя рэчы нараджаюцца выпадкова. Вельмі хочацца паглядзець на вынік ужо пасля нашай перамогі — ды згадваць, напрыклад, што тое ці іншае відэа мы рабілі падчас абстрэлаў.

«НН»: Падчас баявых дзеянняў шматлікія аб'екты мастацтва разбураюцца. Ці можна назваць знішчэнне культурнай памяці сучасным халакостам Украіны?

НЖ: Так, без сумневаў. Гэта тая частка вайны, якую мне ўвогуле немагчыма прыняць. Яна дзесьці на адным узроўні з забойствам дзяцей — неяк так у галаве ўяўляецца. Таму што гэта немагчыма аднавіць, уваскрасіць ці адрадзіць. Насамрэч, тое, што адбываецца, — генацыд ды дзікунства, бо шматлікія з гэтых аб'ектаў перажылі Першую і Другую сусветныя войны, фашыстаў.

«НН»: Мы ўсе не будзем ранейшымі пасля вайны. А якой пасля яе будзе ONUKA?

НЖ: Яшчэ больш смелай. Яна будзе біць у тыя ж званы, толькі пераможным боем. Усё, што я рабіла раней, актуальнае і цяпер. Нават у былых тэкстах можна адшукаць нешта прароцкае — без перабольшванняў, зразумела. Мяркую, мы загучым яшчэ больш сакавіта, у большай колькасці краін.

Раней усё, што я казала са сцэны, прапускала праз уласную веру, нейкія эмацыйныя складнікі, праз пошук годнага ў людзях і спадзяванні на тое, што гэтага годнага будзе больш. Цяпер жа гучанне будзе грунтавацца на тым, што спадзяванні спраўдзіліся. Маю намер казаць пра моц Украіны, свайго народа, пра нашу згуртаванасць, існасць, самаідэнтыфікацыю. І пра тое, што паказалі ўсяму свету: мы крутыя! Іншага слова і не падабраць.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

«Беларусам будзе вельмі сорамна ды горка за тое, што яны не здолелі нічога зрабіць». Гутарка з музыкам Сяргеем Бабкіным

Як украінская музычная індустрыя заваявала Усходнюю Еўропу

Клас
11
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
Пуцін упэўнены, што расійскае ўзбраенне апераджае заходняе на гады і дзесяцігоддзі 12
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 7
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Кітай запусціў гарадскі маглеў на неадымавых магнітах — ён левітуе без выдаткаў энергіі 3
Аўстрыйскае СМІ паведаміла аб ДТЗ у Вене нібыта з удзелам пʼяных украінскіх дыпламатаў 1
«Здаецца, што пад намі гуляюць у боўлінг». Мінчукі — пра кашмарнае суседства з крамамі, хостэламі і шаўрмой 2
Самы папулярны маёнтак у Літве адмовіўся прымаць турыстаў з Расіі 4
Прадавачка прарабіла паўстагоддзя ў адной краме: «Ліверка і крывянка разыходзяцца найлепш» 3
Славакія перадае Украіне свае знішчальнікі МіГ-29 1

У цэнтры Рыма 8 гадзін даставалі захраслага ў тунэлі мужчыну, што выкапаў яго для рабавання банка ФОТЫ
У Чарнігаўскай вобласці Украіны затрымалі двух мужчын за перапраўку ваенаабавязаных у Беларусь
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Рататуй (ratatouille) на патэльні — ідэальная летняя страва 2
Спёка вяртаецца, На выхадных да +32
Маладая бульбачка з часнаком і размарынам — ідэальны летні гарнір 2
Скандынавы — самыя шчаслівыя народы свету. Вось некалькі сакрэтаў, як ім гэта ўдаецца 1
Каляндар дачніка: пра што варта не забыцца ў агародзе ў жніўні
Ноччу можна будзе назіраць да 100 метэораў на гадзіну 2
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Пад Валожынам адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. Загінула пасажырка
У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт  4
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 3
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Прапаганда крычыць пра «беларускі экспартны цуд». Усё аказалася трывіяльным 4
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны 2
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года 2
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 27
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 2
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 34
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Пуцін упэўнены, што расійскае ўзбраенне апераджае заходняе на гады і дзесяцігоддзі 12
У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам 2
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 7
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам 5
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Галоўнае
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Ва ўкраінскай Затоцы тры чалавекі загінулі, падарваўшыся ў моры на міне
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 10
Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча» 6
Выйшаў на волю пасля 30-сутачнага арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
За адзін лайк жыхару Магілёва прысудзілі тры гады калоніі 2
Усяго патроху
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  7
«Ён іх моцна любіў». Пілот, што разбіўся пад Слонімам, апекаваўся сотнямі дарослых з інваліднасцю 
Адмовіла начальніку ў зносінах і была звольненая. Кароткая гісторыя карʼернага поспеху 6
Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку 2
Фота / Відэа
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Апытанка
Самае чытанае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашэнка звольніў генералаў і прызначыў палкоўнікаў 6
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай 3
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 6
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый 14
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 18
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 21
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх