Мінздароўя: За суткі — 443 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 443 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 94 чалавекі. Учора паведамлялася пра 526 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 960 245 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 957 368.
За мінулыя суткі памерлі восем чалавек (за ўвесь час 6 799): выканана 3 310 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ