Мясцовы кіраўнік уручыў Грыбаву ўзнагароду «За заслугі перад Чаркашчынай», падкрэсліўшы: «Чаркашчанін разам з пабрацімамі прадэманстравалі ўсяму свету цвёрдасць і моц украінскага духу, нашу нязломнасць».

24 лютага ўкраінскія ўлады паведамілі, што расійскія войскі захапілі ўкраінскі востраў Змяіны ў Чорным моры, у выніку чаго загінула 13 памежнікаў. Да вострава падышлі два расійскія ваенныя караблі, крэйсер «Масква» і патрульны карвет «Васіль Быкаў», і прапанавалі байцам Ізмаільскага памежнага атрада, якія былі размешчаныя на востраве, здацца. Яны адмовіліся, адказаўшы: «Рускі вайсковы карабель, ідзі на ***».

Нейкі час лічылася, што ўсе абаронцы вострава Змяіны загінулі, пра гэта ў адным з выступленняў сказаў нават сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але праз некалькі дзён высветлілася, што насамрэч вайскоўцы патрапілі ў палон.

А фраза, якой Раман Грыбаў адказаў на прапанову расіян здацца добраахвотна, пайшла ў народ і яе цяпер ведаюць не толькі ва Украіне, але таксама і далёка за яе межамі. Яна адкрыта ці завуалявана прысутнічае на многіх арт-аб'ектах у розных кутках свету, а «Укрпошта» нават распрацавала тэматычную паштовую марку. 

Чытайце таксама:

Украінская пошта вызначылася, як будзе выглядаць марка «Рускі карабель, ідзі ***!»

Украінскія вайскоўцы з вострава Змяіны жывыя і знаходзяцца ў палоне

Клас
32
Панылы сорам
Ха-ха
4
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру