Святлана Ціханоўская ў Варшаве. Фота Паўла Крычко.

Святлана Ціханоўская ў Варшаве. Фота Паўла Крычко.

На сустрэчы абмяркоўваліся наступныя важныя для многіх беларусаў пытанні:

  • Вяртанне пашпартоў грамадзян Беларусі, пададзеных у консульскія ўстановы Польшчы ў Кіеве, Харкаве, Адэсе, Вінніцы, Луцку і Львове.
  • Варыянты афармлення легальнага статусу беларусаў, вымушаных выехаць з ахопленай вайной Украіны.
  • Выдачу і падаўжэнне гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы.
  • Паскарэнне выдачы рашэнняў у працэдуры міжнароднай абароны.
  • Выдачу польскіх праязных дакументаў беларусам, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта або калі ён сапсаваны ці згублены.
  • Змены ў заканадаўства для выдачы «гуманітарнага побыту» беларусам на працяглы тэрмін.
  • Выпадкі дыскрымінацыі беларусаў і як рэагаваць на іх.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Барташ Гарадзецкі з гэтай нагоды запэўніў:

«Усе беларусы, якія прыбылі з Украіны, знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы легальна і не павінны баяцца за сваю бяспеку. Афармленне побыту — гэта фармальна-прававое пытанне, якое патрабуе часу для яго рашэння, а таксама зменаў у заканадаўстве. Беларусы могуць быць упэўненыя, што Польшча іх падтрымлівае». 

Сустрэчы працоўнай групы МУС з удзелам Офіса Ціханоўскай і ЦБС будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. Наступная сустрэча запланаваная ўжо на гэтым тыдні.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0