Энтані Блінкен. Фота: E. Blaževič/LRT
Пра гэта дзяржсакратар ЗША заявіў на прэс-канферэнцыі ў Марока, дзе ён знаходзіцца з візітам. «Ёсць тое, што Расія кажа, а ёсць тое, што Расія робіць, — падкрэсліў Блінкен. — Мы сканцэнтраваныя на апошнім».
Прадстаўнік брытанскага прэм'ер-міністра выказаўся аналагічна: «Мы будзем судзіць Пуціна і ягоны рэжым не па словах, а па справах».
«Мела месца некаторае скарачэнне расійскіх абстрэлаў вакол Кіева, шмат у чым дзякуючы таму, што ўкраінскія сілы паспяхова адбіваюць расійскія наступы на паўночны захад ад горада. Але баі працягваюцца. У Марыупалі і іншых месцах моцныя абстрэлы працягваюцца.
Мы не жадаем убачыць нічога меншага, чым поўны вывад расійскіх сілаў з украінскай тэрыторыі», — дадаў прэс-сакратар.





