Вызвалены з-пад расійскай акупацыі горад Трасцянец Сумскай вобласці. Знішчаны расійскі танк каля помніка вызваленню ад нацыстаў. Фота @ressentiment_channel

Вызвалены з-пад расійскай акупацыі горад Трасцянец Сумскай вобласці. Знішчаны расійскі танк каля помніка вызваленню ад нацыстаў. Фота @ressentiment_channel

«На справе ж мы ўбачылі ўстойлівае ўтварэнне, дзе ў ваенны час выдатна функцыянуюць усе дзяржаўныя інстытуты», — дадае пра Украіну журналіст.

Вось яшчэ шэсць высноў Панкаўца.

1. Асабістая мужнасць Зяленскага, які заставаўся ў Кіеве нават у тыя дні, калі здавалася, што штурм украінскай сталіцы — гэта пытанне часу.

За ўвесь гэты перыяд Зяленскі не «заскварыўся» ніводнага разу, годна выконваючы свае функцыі. І як паводзіны ўкраінскага лідара, канечне, кантрастуюць з дзеяннямі дзеда з бункера.

2. Ва Украіне амаль не аказалася здраднікаў.

Што таксама абвяргае міф аб татальнай карумпаванасці ўкраінскага грамадства. 

3. Наймацнейшыя рэгіянальныя лідары становяцца надзвычай папулярнымі постацямі ва Украіне.

І гаворка не толькі пра распіяранага няшку Віталя Кіма. Годныя лідары з'яўляюцца амаль ва ўсіх абласцях, дзе ідуць баявыя дзеянні.

4. Лукашэнка будзе працягваць віцца як вуж на патэльні, каб не ўводзіць беларускай арміі ва Украіну.

І як бы парадаксальна ні гучала, але чым даўжэй будзе праходзіць аперацыя, тым болей шанцаў, што яму гэта ўдасца. Тым не менш, гэта не змые ганебнай плямы з яго, што расійскія ракеты ляцелі на тэрыторыю Украіны з беларускай тэрыторыі.

5. Для ўкраінцаў гэта сапраўды «свяшчэнная вайна», дзе загінулыя за незалежнасць і цэласнасць краіны — гэта героі, якіх чакае Вальгала.

Для Расіі нават на афіцыйным узроўні — гэта ганебная спецаперацыя. Таму ахвяр вайны ў Расіі хаваюць амаль таемна, каб даведалася як мага меней людзей, пра нейкія ўшанаванні гаварыць увогуле не даводзіцца.

6. Сотні беларускіх добраахвотнікаў ратуюць гонар нашай краіны. Схіляю галаву перад іхняй смеласцю.

Клас
130
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0