«Сёння па дарозе ў Марыупаль я наведаў дарагога брата і асабіста пераканаўся, што яго жыццю нічога не пагражае. Ён паспяхова ідзе на папраўку і гатовы ў найбліжэйшы час зноў стаць у строй», — напісаў Кадыраў.

Забойства Нямцова адбылося ў Маскве ў лютым 2015 года. У датычнасці да забойства падазравалі некалькіх ураджэнцаў Чачні. Следчыя хацелі дапытаць таксама і Герамеева, аднак, як сцвярджалася, не знайшлі яго.

Акрамя праведвання «дарагога брата», Кадыраў сёння таксама заявіў, што расійскую «спецаперацыю» ва Украіне спыняць нельга: 

«Я заяўляю, што трэба завяршыць пачатае, не спыняцца. Трэба зайсці ў Кіеў і забраць Кіеў. Калі б нас пакінулі каля Кіева, то я больш чым упэўнены, што мы зайшлі б у Кіеў і навялі б парадак».

Такое меркаванне ідзе ўразрэз з афіцыйнай пазіцыяй расійскіх уладаў, якія на перамовах з украінцамі ў Стамбуле гавораць пра спыненне эскалацыі на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках. Праўда, чамусьці не ўключаючы ў паняцце дээскалацыі спыненне агню.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4