Прэм'ер Канады Джасцін Трудо, Джо Байдэн, Олаф Шольц і Борыс Джонсан. Фота: Henry Nicholls — Pool / Getty Images

«Узгоднена, што рашучасць заходніх краін не павінна слабець, пакуль не спыніцца жах, які абрынуўся на Украіну», — прыводзіць заяву заходніх палітыкаў офіс брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана. 

У аўторак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагутарыў праз тэлефон з лідарамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў. Ягоная размова з Борысам Джонсанам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, германскім канцлерам Олафам Шольцам і італьянскім прэм'ер-міністрам Марыё Драгі была прысвечаная сітуацыі ва Украіне.

Бакі абмеркавалі ў тым ліку, ход украінска-расійскіх перамоў у Стамбуле і далейшыя меры Захаду па стрымліванні расейскай агрэсіі.

Заява Масквы аб скарачэнні актыўнасці арміі Расіі ў раёнах Кіева і Чарнігава быў зроблена пасля завяршэння ўкраінска-расійскай сустрэчы ў Турцыі 29 сакавіка. Джонсан і Байдэн выказалі адносна гэтага скептыцызм.

«Брытанскі прэм'ер падкрэсліў, што ацэнкі рэжыму Пуціна трэба даваць зыходзячы з рэальных дзеянняў, а не слоў. Пуцін пракручвае нож у адкрытай ране Украіны, спрабуючы прымусіць краіну і яе саюзнікаў капітуляваць», — гаворыцца ў паведамленні офіса Джонсана.

Джо Байдэн таксама заявіў, што не паверыць у тое, пра што кажа Расія, пакуль не ўбачыць выніку яе дзеянняў. І Байдэн, і Джонсан падкрэслілі, што Захад павінен заставацца згуртаваным і рашучым у адносінах з Масквой.

Чытайце таксама:

«Як мужыкам на перадавой у вочы глядзець?» Рэакцыя прарасійскіх паблікаў на перамовы ў Стамбуле 

Міхаіл Падаляк: Дамова дазваляе пачаць перагляд старой мадэлі глабальнай бяспекі

Падаляк распавёў, як будзе працаваць дамова аб гарантыях бяспекі Украіны

Мінабароны РФ: Расія вырашыла «кардынальна скараціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках»

Масква пачынае рыхтаваць расіян да таго, што «мы перамаглі, можна спыняцца». Што гэта азначае для Украіны і рэгіёна

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру