У ЗША на федэральным узроўні прызналі лінчаванне асобным крымінальным злачынствам.

Адпаведны законапраект, ухвалены абедзвюма палатамі Кангрэса, падпісаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Дакумент прадугледжвае да 30 гадоў пазбаўлення волі за выпадкі лінчавання, у якіх ахвяра была сур'ёзна параненая ці загінула.

У апошнія дзесяцігоддзі больш за 200 спроб прызнаць лінчаванне асобным крымінальным злачынствам цярпелі няўдачу. Упершыню такі законапраект прадставіў у студзені 1900 года Джордж Генры Уайт, у той час — адзіны чарнаскуры кангрэсмен.

Лінчаваннем называюць забойства чалавека, які падазраецца ў злачынстве, без суда і следства, звычайна вулічным натоўпам і праз павешанне.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру