Фота: AP

Фота: AP

Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе, піша «Еўрапейская праўда».

Па іх словах, прэм'ер Борыс Джонсан на пасяджэнні ўрада 29 сакавіка сказаў, што хоча аказаць Украіне «больш смяротную» ваенную дапамогу, і дадаў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін напэўна паспрабуе прычыніць Украіне яшчэ больш болю.

Адмірал сэр Тоні Рэдэкін, начальнік штаба абароны, на брыфінгу для міністраў сказаў, што вайна ва Украіне пераходзіць да «больш традыцыйнай», і Украіна ад спроб спыніць наступ пераходзіць да ўтрымання пазіцый і адваёўвання тэрыторый.

Ён сказаў, што Брытанія таксама павінна перайсці да «новага этапу» падтрымкі Украіны, і ва ўрадзе разважаюць, якую дапамогу можна было б аказаць.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0