Еўра апускаецца на 5,21 капейкі да 3,3084.

Расійскі рубель ўмацоўваецца на шэсць капеек да 3,5178 за 100 адзінак. Гэта чарговы рэкорд, папярэдні быў учора (3,4577).

Мінімальна расійскі рубель каштаваў на таргах 9 сакавіка — 2,7395.

Даляр і еўра моцна выраслі пасля пачатку вайны ва Украіне. 15 сакавіка на піку яны каштавалі 3,3195 і 3,6670 адпаведна. Потым рубель стаў умацоўвацца адносна заходніх валют.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322 за 100 адзінак. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0