Пра сітуацыю піша полацкае выданне gorod214.

Фота: gorod214

Гаворка пра сыркі 26-працэнтнай тлустасці з ванілінам пад гандлёвай маркай «Мі-Шу» з выявай панды на абгортцы, якія народзе называюць «сіненькімі». Яны з'яўляюцца хітамі продажаў і рэкардсменамі па колькасці залатых узнагарод, атрыманых на конкурсах. Спецыялісты тлумачаць папулярнасць высокай якасцю вырабаў: для іх вытворчасці выкарыстоўваюцца толькі натуральныя кампаненты — тварог, масла, цукар, шакаладная глазура.

За суткі, як распавяла начальнік аддзела маркетынгу і збыту Полацкага малочнага камбіната Алеся Іванова, звычайна выпускалася шэсць тон такіх сыркоў.

Але ў апошні час вытворчасць была пастаўленая на паўзу. З-за агульнай эканамічнай сітуацыі рэзка выраслі цэны на сыравіну і ўпаковачныя матэрыялы, па асобных пазіцыях — да 40%.

Фота: gorod214

Каб выпускаць прадукцыю не ў шкоду сабе, прадпрыемства павінна было падняць кошт сырка. Зразумела, як бы адрэагавалі на такі сюрпрыз пакупнікі, бо рэзкага росту заробкаў не назіраецца.

Спецыялісты малочнага камбіната, па словах Алесі Івановай, вядуць перамовы з пастаўшчыкамі сыравіны, каб выйсці на ўзаемавыгадныя ўмовы і працягнуць нармальную працу прадпрыемства. Вытворчасць сыркоў завод ужо аднаўляе, яны пачынаюць паступаць у гандлёвыя сеткі. «Панда» вяртаецца.

У фірмовых крамах камбіната, сыркі былі ў продажы і падчас вытворчай паўзы. Панда, як растлумачылі на прадпрыемстве, у якасці фірмовага знака «Мі-Шу» абраная таму, што з'яўляецца сімвалам міру і сяброўства.

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру