Фота: streets-kharkiv.info

Фота: streets-kharkiv.info

Шматпланавы манумент Шаўчэнку быў адкрыты ў 1935 годзе. Ён аб'ядноўвае 16 статуй — высокамастацкіх узораў савецкай прапаганды, якія па задуме сімвалізуюць людзей працы і іх барацьбу за свае правы.

Нягледзячы на ​​памер і ідэалагічную накіраванасць, манумент не пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе «Вікіпедыя». Менавіта каля помніка Шаўчэнку ў Харкаве 30 жніўня 1943 года адбыўся першы афіцыйны мітынг вызваленага ад нямецкіх акупантаў горада пры ўдзеле Конева і Хрушчова.

Цікавостка: сярод статуй манументальнага ансамбля ёсць схаванае і арганічна ўпісанае ў кампазіцыю кола ад трактара часоў першых калгасаў. З ім звязана вераванне мясцовага насельніцтва ‒ хто сам зможа яго адшукаць, хутка знойдзе сваё каханне або застанецца ў Харкаве назаўжды.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0