Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Эксперты кажуць, што калі вы вяртаецеся з крамы з новым адзеннем, яго абавязкова трэба адправіць у пральную машыну, бо ў іншым выпадку вы можаце нашкодзіць уласнаму здароўю.

Нават калі само адзенне выглядае чыстым, яно можа змяшчаць шкодныя таксіны.

Большасць фабрык па вытворчасці адзення знаходзіцца ў прамысловых раёнах, дзе шмат машын і вялікая канцэнтрацыя людзей і вытворчых магутнасцяў, піша HuffPost.

У такіх месцах звычайна даволі дрэнная якасць паветра. Забруджвальныя рэчывы трапляюць у памяшканне, цыркулююць па фабрыцы і асядаюць на тканіне.

І нават калі паветра на фабрыцы чыстае, на адзенні могуць заставацца хімікаты, што выкарыстоўваліся падчас вытворчага працэсу.

Сярод самых небяспечных — свінец, які ўваходзіць у многія фарбавальнікі, фармальдэгід — вядомы канцэраген, і перфторвуглевадародныя злучэнні — яны ўваходзяць у склад водаадпорнай прапіткі. Экспертаў таксама непакояць характарыстыкі фарбавальнікаў азафарбаў — шкодныя рэчывы, што ўваходзяць у іх склад, лёгка пранікаюць праз скуру і могуць спрыяць кантактнаму дэрматыту. Дададзім, што азафарбы маюць канцэрагенныя ўласцівасці.

Яшчэ адзін небяспечны фарбавальнік — хіналін, якога асабліва шмат у адзенні з паліэстру. Хіналін не толькі спрыяе развіццю кантактнага дэрматыту, але і можа быць звязаны з узнікненнем раку.

Ад таксінаў у адзенні найбольш будуць цярпець людзі з экземай або з уразлівай скурай.

Сярод усіх праблем, якія могуць выклікаць гэтыя рэчывы, на першым месцы стаіць кантактны дэрматыт. Ён праяўляецца перш за ўсё праз чырвоны сып, які свярбіць, а таксама праз змену колеру скуры на некаторых участках цела. Гэта падпахі, пахвіна, зона грудзей ці талія.

Ёсць некалькі лайфхакаў наконт таго, як найбольш правільна мыць новае адзенне.

Лепей за ўсё вывернуць такое адзенне перад тым, як класці яго ў пральную машыну, а таксама мыць яго ў халоднай вадзе, каб захаваць колер.

Калі вы маеце сушылку для адзення, то выкарыстуйце яе — так вы пазбавіцеся ад яшчэ большай колькасці таксінаў.

Падшываныя курткі на вясну-2022: што прапануюць дызайнеры

«Світары раскупілі за дзень». Беларуская дызайнерка расказала пра бізнэс у Вільні і ўкраінскую калекцыю

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1