«Аплата і пастаўкі — гэта расцягнуты па часе працэс. Гэта ж не значыць, што ўсё, што заўтра будзе пастаўленае, заўтра да вечара павінна быць аплачанае (у рублях). Не, там больш расцягнуты па часе працэс тэхналагічна», — сказаў ён.

Чыноўнік таксама прапанаваў дачакацца 31 сакавіка — тэрміну выканання даручэння Пуціна аб змене працэсу аплаты за газ. Тады будзе зразумела, як расійскі бок бачыць працэс пераводу разлікаў за газ у расійскія рублі.

Пяскоў дапусціў і прапрацоўку прапановы старшыні Дзярждумы аб пераводзе ў рублі разлікаў за іншыя сыравінныя тавары з Расіі.

На гэтым тыдні краіны «Вялікай сямёркі», а за імі і ЕС адмовіліся аплочваць энергарэсурсы ў расійскіх рублях. Яны лічаць, што такое патрабаванне — парушэнне кантрактаў, якія заключаныя ў замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2