Таксама ён пакараны штрафам у 500 базавых велічынь, і пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Суд над Храловічам пачаўся 21 сакавіка. Ён праходзіў ў закрытым рэжыме.

У сакавіку 2021 года на тэлебачанні паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты», у якім распавялі пра затрыманне Храловіча. Яму выставілі абвінавачанні па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказную пасаду, ці асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца).

Магчыма, падпалкоўнік здабыў перамовы Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Шакуты з выкарыстаннем службовых магчымасьцяў. Затым Храловічу нібыта прапанавалі паўдзельнічаць у аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі з Беларусі асобаў, звязаных з рухам за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, якім пагражае небяспека, і затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3