«З наступнага тыдня патрабаванне аб абавязковым нашэнні ў публічных закрытых памяшканнях медыцынскіх масак становіцца толькі рэкамендацыяй. Маскі больш абавязковымі не будуць», — паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя Аўшра Білатэне.

Пры гэтым насіць маскі па-ранейшаму прыйдзецца ва ўстановах аховы здароўя, у грамадскім транспарце і установах апекі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0