«Каб дапамагчы Украіне, Захаду час вучыцца на сваіх памылках, якія ён дапусціў у Беларусі ў 2020 годзе, — піша Ціханоўская. — У мяне ўзнікае дэжавю, калі я бачу, як Уладзімір Зяленскі адчайна спрабуе дамагчыся ўвагі ўсяго свету. Ён робіць гэта ў той час, як мірныя гарады руйнуюцца ракетамі, выпушчанымі з маёй краіны, Беларусі. Гэта стала магчымым толькі таму, што, калі Аляксандр Лукашэнка, дыктатар, які кіраваў Беларусю больш за 27 гадоў, заявіў аб сваёй перамозе на фальсіфікаваных выбарах у нашай краіне менш за два гады таму, Захад зрабіў занадта мала».

На баку Лукашэнкі выступіў Пуцін, даўшы зразумець, што запусціць, калі спатрэбіцца, усю моц расійскай вайсковай машыны супраць беларускага народа.

Калі б іх спынілі ў 2020 годзе, нічога б гэтага не адбылося.

«Цяпер на карту пастаўлены лёс як Беларусі, так і Украіны. Беларусь не можа быць свабоднай без свабоднай Украіны і наадварот. Дэмантаж дыктатуры ў Беларусі дапаможа Украіне выйграць вайну. І для Крамля не можа быць мацнейшага пакарання, чым бачыць, што Расія мяжуе з дэмакратычнай Беларуссю.

Еўропа больш бяспечная, калі Беларусь свабодная… Лукашэнка ўжо пагражае размясціць расійскую ядзерную зброю ў Беларусі. Можа нават у канчатковым выніку прыкінуцца міратворцам. Не дайце сябе падмануць, калі ён паспрабуе прыкінуцца міратворцам.

Якой бы ні была рэакцыя Захаду, беларусы працягваюць змагацца за сябе.

Я заклікаю заходніх лідараў вучыцца на сваіх мінулых памылках. Я разумею, чаму яны праяўляюць асцярожнасць, калі сутыкаюцца з Лукашэнкам і Пуціным: ніхто не хоча біцца з хуліганам. Гэта рацыянальны падыход. Але з дыктатарамі гэта не працуе. Я настойліва заклікаю вас перастаць прызнаваць рэжым у Мінску. Сачыце за выкананнем санкцый, перакрывайце шчыліны. Беларусь сама не павінна стаць гіганцкай шчылінай, празь якую расійскі бізнэс зможа абыходзіць заходнія санкцыі. Зрабіць так, каб спадар Лукашэнка не змог пазбегнуць адказнасьці за ўжо ўчыненыя ім злачынствы.

Дыктатараў нельга перавыхаваць. Але я спадзяюся, што дэмакратычны свет зможа навучыцца дзейнічаць хутка і ўсведамляць, калі на карту пастаўленая яго будучыня і яго бяспека. Я перакананая, што дыктатары не вытрымаюць адзінага дэмакратычнага адказу і беспарадкаў дома. Яны выбралі не той бок гісторыі».

Клас
48
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4