Уладзімір Мядзінскі.

Уладзімір Мядзінскі.

Спачатку памочнік расійскага прэзідэнта паўтарыў рытуальныя словы, характэрныя для расійскага афіцыёзу і прапаганды. Паводле Мядзінскага, уступленне Украіны ў НАТА і стварэнне вайсковых базаў на яе тэрыторыі было толькі пытаннем часу. Мядзінскі заявіў, што маюцца «неабвержныя доказы» таго, што Украіна рыхтавала і планавала пачаць наступленне на самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР», таму Расія, маўляў, і «была вымушаная пачаць спецыяльную ваенную аперацыю».

Пасля кіраўнік расійскай дэлегацыі расказаў пра прынцыпы магчымых дамоўленасцяў з Украінай і заявіў, што гэта нібыта менавіта тое, чаго дамагалася Расія.

«Учора кіеўскія ўлады ўпершыню за ўсе папярэднія гады заявілі пра сваю гатоўнасць дамаўляцца з Расіяй. Яны перадалі нам зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага пагаднення. Гэтыя прынцыпы прадугледжваюць адмову ад уступлення ў НАТА, фіксацыю пазаблокавага статусу Украіны, адмовау ад ядзернай зброі, а таксама валодання, набыцця, распрацоўкі іншых відаў зброі масавага паражэння, адмову ад размяшчэння замежных вайсковых базаў і вайсковых кантынгентаў, абавязальніцтвы праводзіць вайсковыя вучэнні з удзелам замежных узброеных сіл толькі па ўзгадненні з дзяржавамі-гарантамі, у ліку якіх будзе і Расія», — расказаў Мядзінскі ў эфіры тэлеканала «Расія 24».

«Украіна заявіла пра гатоўнасць выканаць тыя прынцыповыя патрабаванні, на якіх на працягу ўсіх апошніх гадоў Расія настойвае», — заявіў памочнік расійскага прэзідэнта.

Паводле ягоных словаў, калі гэтыя патрабаванні будуць выкананыя, то знікне пагроза стварэння плацдарма НАТА ва Украіне.

«У гэтым, уласна, сутнасць, сэнс і важнасць папярэдне ўзгодненага на досыць высокім узроўні Украінай дакумента. Аднак праца працягваецца, перамовы працягваюцца», — завяршыў Мядзінскі.

Таксама ён падкрэсліў, што прынцыповая пазіцыя Расіі ў пытанні Крыма і Данбаса застаецца нязменнай.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11