Фота: АР
«Прыкінь, як яны жылі і як мы жывем»
Салдат «другой арміі ў свеце» размаўляе са сваёй жонкай:
— Я тут падкраў касметыкі вам трошкі.
— Усё ў сям'ю (смяецца).
— Там пробнікі, праўда.
— Ну, ладна, гэта прывітанне з Украіны будзе. Нармальна. Які рускі чалавек не сапрэ нічога, ты што?
— Красоўкі пасля жаночыя NB, яны фірмовыя, 38-ы памер.
— Ну, Соф' і, хай Соф'і…
— Тут усё якаснае, уся вопратка.
— Ды там, мабыць, усе хлопцы набралі, не адзін ты.
— Нехта сумкамі ўсё цягае. Была б у мяне магчымасць, я б ноўтбук забраў.
— Вось уяві Соф'я пойдзе вучыцца, ёй ноўтбук таксама ж трэба.
— Тут спартыўная сям'я такая жыве, я вітамінаў набраў.
— Ну, гэта ясна.
— І футбольных цішотак, і хакейных…
— Ну, набірай, набірай усё, Андрэй, што можаш — бяры. Усё адно футболкі заўжды патрэбныя.
— Шорты, усе тут рэчы якасныя, канешне, я афігеў калі зайшоў у пакой.
— Прыкінь, як яны жылі і як мы жывем. Вось яны за гэта і б'юцца. А спартыўных касцюмаў там не было?
— Ды ўсё паразбіралі…
— Трэба было сабе ўзяць нейкі касцюм прыгожы.
«Усе жывыя прыедуць?»
Расійскі салдат віншуе сваю дзяўчыну з 8 Сакавіка:
— Са святам цябе. Заставацца прыгожай, не быць тупой сцервай!
— Дзякуй! А дзе вы?
— Ну там жа.
— Ва Украіне?
— Так.
— А ў вас там усе жывыя прыедуць?
— Вось гэтага я гарантаваць не магу.
Далей гэты салдат кажа, што адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў, бо не збіраецца быць «гарматным мясам».
«У краму заходжу вось і бяру»
Размова салдата з маці:
— Шкарпэткі ў цябе ёсць, рэчы ёсць?
— Я ў краму заходжу вось і бяру, усё адчынена, усё ёсць.
«Хацелі патронамі адзін аднаму ногі прастрэліць»
Расійскі вайсковец распавядае маці, што ў ягонай брыгадзе 320 параненых і 350 загінулых. Маці кажа, што пойдзе ў ваенкамат і ў частку каб сына вярнулі дахаты, той адказвае, што яго не вернуць і што людзям, якія адмаўляліся выконваць загады, далі турэмныя тэрміны па 8 год.
— Я табе па сакрэце скажу…Мы хацелі патронамі 7.62, украінскімі, карацей, адзін аднаму ногі прастрэліць і вярнуцца ў шпіталь у Будзёнаўск… Як пацаны рабілі. Дай бог дажыць да гэтага.
— Дай бог, дай бог, сынулечка міленькі.
Фота: АР
«На забой проста адпраўляюць»
Размова салдата са сваёй дзяўчынай. Хлопец кажа, што ніхто з ягоных саслужыўцаў не хоча ваяваць і лепш сесці ў турму:
— Чыгуначнікаў набралі на вайну, е**ць, што за армія ў нас наогул, на забой проста адпраўляюць н***й.
— Ну, тут 100% не трэба нікуды ехаць.
— Ім п***й, ім трэба дзіры пазатыкаць, усіх перабілі, мы зараз туды пераязджаем на тое месца.
— Проста п***ц.
«Пацаны жанчыну згвалтавалі»
Салдат расійскай арміі тэлефануе сваёй жонцы і распавядае, што некаторыя салдаты без усялякай мэты могуць страляць, у тым ліку з БМП ці гранатамётаў.
«У суседнім сяле пацаны жанчыну дарослую згвалтавалі і 16-гадовую дзяўчыну», — расказвае вайсковец.
Па галасах чуваць, што жонка салдата ў шоку і яму самому агідна, ён кажа, што такіх трэба «расстраляць, н***й».
Маці салдата з Расіі, які загінуў ва Украіне: Калі б не бамбанулі мы, то ўкраінцы бамбанулі б па нас
«Расійскія вайскоўцы не маюць звычкі збіраць целы загінулых — танней напісаць «знік без звестак»





