Гіркін у свежазапісаным відэа канстатуе, што расійская армія пацярпела на поўначы Украіны правал:

«Наша групоўка, якая дзейнічае на правым беразе Дняпра, у раёне Гастомель — Буча — Ірпень, загразла ў гарадской забудове, у лясіста-балоцістай мясцовасці, і пасля таго як гэтая лясіста-балоцістая мясцовасць распусціцца праз месяц, яе будуць біць з-за кожнага куста.

Колькасці войскаў — пры тым, што туды загналі вельмі шмат тэхнікі — недастаткова не тое што для баёў за трохмільённы горад, а нават для захавання таго перыметра, які занялі ў сакавіку», — сказаў ён.

«Украінскае камандаванне дзейнічае на парадак адэкватней з вайсковага пункту гледжання, чым расійскае», — прызнаў Гіркін.

Мінабароны Расіі насуперак гэтаму кажа, што ўсё так і было задумана. Першапачаткова, маўляў, планавалася прымусіць суперніка сканцэнтраваць сілы для ўтрымання вялікіх пунктаў на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках, у тым ліку Кіеў. Іх планавалася скаваць на полі бою і без штурму гарадоў нанесці паразу, якая не дазволіла б ім выкарыстоўваць сілы на галоўным напрамку расійскіх дзеянняў — на Данбасе.

Адначасова расійскае войска нібыта вырашала іншую задачу — у адсутнасць прытоку свежых сіл суперніка з захаду і з цэнтра Украіны стварыць умовы для правядзення завяршальнага этапу «аперацыі па вызваленні рэспублік Данбаса».

І вось цяпер гэтыя мэты нібыта выкананыя, зараз адбываецца актывізацыя дзеянняў на прыярытэтных кірунках, перш за ўсё — на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
32
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2