Беларуская АЭС у Астраўцы, якая цяпер асуджаная працаваць толькі на ўнутраны рынак.

Беларуская АЭС у Астраўцы, якая цяпер асуджаная працаваць толькі на ўнутраны рынак.

«Украінскія вытворцы электраэнергіі атрымліваюць доступ да вялізнага, грандыёзнага па сваіх маштабах еўрапейскага рынку, на якім цэны ў некалькі разоў вышэйшыя за ўнутраныя ўкраінскія цэны. Гэта азначае, што нашыя прадпрыемствы, напрыклад, дзяржаўны «Энергаатам», іншыя дзяржаўныя і прыватныя генеравальныя кампаніі змогуць атрымліваць сотні мільёнаў і мільярды еўра экспартнай выручкі, якая так патрэбная цяпер краіне», — сказаў Кудрыцкі.

«Адзіныя краіны, якія пацерпяць ад гэтага аб’яднання, — гэта Расія і яе сатэліт Беларусь, таму што Украіна, украінская энергасістэма адлучылася ад іх.

Беларусь, напрыклад, больш не зможа прадаваць сваю электраэнергію з Беларускай АЭС ва Украіну. Гэта значыць, яны страцілі рынак электраэнергіі назаўжды. Таксама яны страцілі энергетычны рычаг уздзеяння на Украіну, які да гэтага часу, гістарычна, быў у іх руках», — дадаў Кудрыцкі.

23 лютага энергасістэма Украіны была ізаляваная ад Беларусі і Расіі — для тэставых выпрабаванняў, назад яе меліся падлучыць 27 лютага. Аднак з прычыны нападу расійскіх войскаў 24 лютага Міністэрства энергетыкі Украіны прыняло рашэнне не вяртаць энергасістэму ў паралельную працу з Расіяй і Беларуссю, чыя тэрыторыя выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў з паветра і праходу сухапутных войскаў. 16 сакавіка энергасістэма Украіны афіцыйна стала часткай ENTSO-E.

Пры гэтым Украіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнергіі.

Клас
19
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0