Анатоль Глаз.
З-за вайны ва Украіне нямецкі фонд «Мемарыялы Бухенвальда і Мітэльбаў-Дора» днямі паведаміў, што сёлета не хоча бачыць дэлегацыі Расіі і Беларусі на памятнай цырымоніі да гадавіны вызвалення лагераў 10 красавіка.
Пастанова была прынятая пасля таго, як у Харкаве расійскім снарадам быў забіты вязень Бухенвальда 96-гадовы Барыс Раманчанка.
Прэс-сакратар МЗС пацвердзіў атрыманне ліста ад Фонда і назваў яго рашэнне «асабліва эмацыйным і кан'юнктурным» «якое «нічым не можа быць апраўдана» з улікам таго, колькі беларусаў загінула ў Другой сусветнай вайне і колькі прайшло праз нямецкія канцлагеры, Бухенвальд у тым ліку.
Глаз заявіў, што незапрашэнне дыпламатаў Расіі і Беларусі на мерапрыемства — «фактычна плявок у твар людзям, якія перажылі жахі фашысцкіх канцлагераў». Пра лёс Барыса Раманчанкі, у твар якому прыляцеў не плявок, а забойчы расійскі снарад, ён пры гэтым не згадаў.
Чытайце таксама:
Прадстаўнікі рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі — персоны нон-грата на мерапрыемствах да гадавіны вызвалення нацысцкіх канцлагераў
Як выглядае разбомбленая кватэра забітага ў Харкаве 95-гадовага вязня Бухенвальда ФОТА
У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 95-гадовы былы вязень Бухенвальда





