Фота: d-russia.ru

Фота: d-russia.ru

Таксама пад абмежаванні патрапілі НДІ «Вектар», «Сертал», «Серыя інжынірынг» і іншыя расійскія тэхнакампаніі, чыя дзейнасць цесна звязаная з ваеннымі распрацоўкамі.

Гэты крок амерыканцаў скіраваны супраць «сетак ухілення ад санкцый» і «ключавых расійскіх тэхналагічных кампаній, якія спрыяюць незаконнай вайне Пуціна супраць Украіны».

«Расія не толькі працягвае парушаць суверэнітэт Украіны сваёй нічым не справакаванай агрэсіяй, але і ўзмацніла атакі на цывільнае насельніцтва і населеныя пункты, — заявіла міністр фінансаў ЗША Джэнет Елен. — Мы будзем працягваць нацэльваць санкцыі на вайсковую машыну Пуціна з усіх бакоў, пакуль гэтая бессэнсоўная вайна не скончыцца».

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0