Адзначаецца, што пасля актывацыі плана надзвычайнага становішча на дзень раней Германія разглядае іншыя крокі для забеспячэння бяспекі энергазабеспячэння.

У прыватнасці, топ-чыноўнікі ўрада абмяркоўваюць экспрапрыяцыю і нацыяналізацыю нямецкіх даччыных кампаній расійскіх «Газпрама» і «Раснафты».

Падстава для такіх абмеркаванняў, у якіх удзельнічае і канцлер Олаф Шольц — занепакоенасць адносна бяспекі паставак у Германію. Гэта пацвердзілі Handelsblatt некалькі прадстаўнікоў урада.

У выпадку дысбалансу гэтых кампаній, сістэмна важных для Германіі, федэральны ўрад хоча прадухіліць масавае пагаршэнне энергазабеспячэння. Адзначаецца, што Gazprom Germania кіруе буйнымі газавымі сховішчамі. «Раснафта Германія», з другога боку — ключавы гулец на рынку бензіну, дызельнага паліва і газы як аператар нафтаперапрацоўчага завода.

На нямецкім энергетычным рынку абедзве кампаніі цяпер немагчыма замяніць.

Нагадаем, раней стала вядома пра ператрусы ў офісах «Газпрама» ў Нямеччыне. Адбываецца гэта ўсё на фоне газавага шантажу з боку Расіі: Пуцін патрабуе ад еўрапейцаў плаціць за газ расійскімі рублямі.

Акрамя Германіі, дарэчы, урад Вялікабрытаніі таксама рыхтуецца часова нацыяналізаваць кампанію Gazprom Marketing & Trading Retail Ltd, якая займаецца рознічным гандлем газам у Злучаным Каралеўстве. Гэта абыйдзецца Вялікабрытаніі прыкладна ў 4 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Чытайце таксама:

У германскія офісы «Газпрама» прыйшлі з ператрусамі

Клас
4
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру