Дзеці, якія вернуцца ў Беларусь пасля арганізаванага аздараўлення ў краінах, ненадезйных наконт грыпу A(H1N1), пройдуць тыднёвы каранцін. Пра гэта паведаміла 19 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан.

Да краін, неспрыяльных па грыпе A(H1N1), аднесена Італія, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Ірландыя, Бельгія і Аўстрыя. Аднак гэты пералік пастаянна ўдакладняецца і можа быць зменены, патлумачыла Качан.

Паводле яе слоў, каранцін закране больш як 13 тыс. дзяцей, якія цяпер адпачываюць за мяжой і вернуцца ў краіну з 23 жніўня па 1 верасня. Пасля прыезду яны павінны будуць знаходзіцца тыдзень дома і абмежаваць кантакты з равеснікамі.

Дзеці будуць назірацца медыцынскімі работнікамі на даму, а іх бацькі атрымаюць неабходныя рэкамендацыі. Пры выяўленні першых прыкметаў грыпу (галаўны і мышачны боль, рвота, расстройства страўнікава‑кішэчнага тракту, ламота ў суставах) будуць праводзіцца лабараторныя даследаванні на вірус A(H1N1).

БелаПАН

Глядзі таксама:
У Беларусі выяўлены свіны грып

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна