Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на ідэалагічным фронце навукоўцы — «галоўныя байцы».

«Бо ідэі, не ўласцівыя нашаму славянскаму менталітэту, а часам пагібельныя для нашага духоўнага развіцця, экспартуюцца да нас звонку перш за ўсё з тэхналогіямі. Таму вы, даследчыкі і распрацоўшчыкі, павінны быць хоць бы на крок наперадзе. Павінны быць у авангардзе развіцця нашых краін», — сказаў ён.

Ён таксама параіў навукоўцам не плакацца наконт санкцый, бо гэта «час магчымасцяў».

«Для навукоўцаў — гэта велізарны крок, вы будзеце запатрабаваныя як ніколі. Ніякія палітыкі, ніякая эканоміка без вас, без новых прарыўных, інавацыйных тэхналогій нічога зрабіць не змогуць. Дакладна так і ў іншых сферах», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым сыход заходніх кампаній з Беларусі ён назваў шанцам для развіцця ўнутранага рынку і ўласных тэхналогій.

«Мы будзем павялічваць саюзныя праекты, але будзем іх прызямляць. Фундаментальная навука заўсёды была важная, але прыкладная нам цяпер вельмі неабходная», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
22
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3