Сёння з'явілася відэа, на якім бачна, як украінскія вайскоўцы проста адсоўваюць міны ў бок нагамі, каб ачысціць дарогу. Гэта выглядае небяспечным.

Аднак уся справа ў механізме спрацоўвання мін, паказаных на відэа. Вайсковец патлумачыў «Нашай Ніве», чаму так можна:

«Гэта супрацьтанкавая міна, якая спрацоўвае пры ўздзеянні вялікай вагі. Чалавек можа нават стаць на яе без наступстваў. Унутры там пластыкавая дэталь, якая ламаецца пры наездзе тэхнікі, і адбываецца дэтанацыя».

Расійскія войскі пасля месяца цяжкіх баёў не здолелі акружыць сталіцу Украіны і пачалі адступленне ў кірунку Беларусі.

Некалькі дзён таму ўкраінскія войскі вярнулі кантроль над стратэгічна важнымі гарадамі Ірпень і Макараў, а таксама над Браварскім раёнам на правым беразе Дняпра. Учора расійскія войскі пакінулі Чарнобыльскую АЭС на правабярэжжы Дняпра і Славуціч на левым беразе. А сёння з'явілася відэа, як лікуючыя жыхары сустракаюць украінскую армію, абдымаюць байцоў у паселішчах Старая і Новая Басань Чарнігаўскай вобласці і Іванкаў Кіеўскай вобласці.

Вяртанне ўкраінцамі кантролю над Іванкавам асабліва значнае. Праз гэты населены пункт праходзіць адзіная дарога, па якой ішло забеспячэнне расійскіх часцей у Бучы і Ворзелі. Цяпер яны могуць апынуцца ў катле, і адступаць могуць толькі па пантоннай пераправе цераз раку Цецераў.

Жыхары Іванкава (Кіеўская вобласць) вітаюць украінскіх байцоў.

Клас
93
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру