Пераносны зенітна-ракетны комплекс Starstreak дазваляе знішчаць цэлі на адлегласці ад 300 да 6000 метраў. Фота: Ministry of Defence / Wikimedia Commons

Starstreak — комплекс супрацьпаветранай абароны вытворчасці брытанскай кампаніі Thales Air Defense. Праца над яго стварэннем пачалася ў пачатку 1980-х гадоў, у верасні 1997 года новая зброя трапіла ў войска. Ракетны комплекс цяпер вырабляецца ў некалькіх варыянтах — пераносны, на аснове лёгкай шматзараднай устаноўкі і для ўсталявання на шасі браніраваных машын ці на караблі.

Фота: Ministry of Defence / Wikimedia Commons

Для ўсіх комплексаў выкарыстоўваецца адзін тып ракеты, якая здольна ляцець з хуткасцю, што ў чатыры разы перавышае хуткасць гуку. Для параўнання, самыя знакамітыя зенітныя ракеты Stinger могуць ляцець з хуткасцю, што ў 2,2 раза перавашае хуткасць гуку, — гэта вялікая розніца, асабліва важная ў кантэксце хуткасці рэакцыі сістэм абароны сучасных самалётаў і верталётаў. Часу на дзеянні па абароне ад ракет у гэтым выпадку застаецца значна менш.

Большасць сучасных ракет наводзяцца на цэль чуйнікамі, якія рэагуюць на цяпло рухавікоў. У такой сітуацыі для абароны сродкаў авіяцыі выкарыстоўваюцца цеплавыя лавушкі, якімі выстрэльваюць з верталётаў ці самалётаў, каб падманваць атакуючыя ракеты. 

Для навядзення на цэль ракеты Starstreak выкарыстоўваецца лазерны прамень нізкай інтэнсіўнасці, не выкрывальны для сістэм абароны лятальных апаратаў. У тэорыі гэта робіць неэфектыўнымі бартавыя комплексы абароны Л-370 «Віцебск», якія выкарыстоўваюцца расійскай арміяй.

Сам боепрыпас выглядае таксама нетыпова. Замест звыклай для ўсіх зенітна-ракетных комплексаў ракеты, у Starstreak для паражэння цэлі выкарыстоўваюцца тры дроцікі з вальфраму даўжынёй каля метра і вагой трохі меншай за кілаграм. Баявая частка гэтых суб-боепрыпасаў мае дэтанатар запаволенага дзеяння, то-бок спачатку дроцік прабівае корпус цэлі, а пасля ўнутры адбываецца выбух. Вальфрамавы корпус ператвараецца ў тысячы аскепкаў.

Украінская армія ўжо неаднаразова засведчыла, што ў стане эфектыўна знішчаць авіяцыю ворагаў. Выкарыстанне новых ракетных сістэм, ад якіх немагчыма абараніцца традыцыйнымі сродкамі, можа мець таксама моцны псіхалагічны эфект — расійскія пілоты будуць проста баяцца залятаць ва ўкраінскае неба. Аднак Украіна застаецца безабароннай ад удараў крылатых і балістычных ракет.

Мінабароны Расіі ўжо нібыта знішчыла ўсе «Байрактары» Украіны, але па-ранейшаму працягвае іх знішчаць

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Як Украіна робіць стаўку на беспілотнікі ў абароне ад Расіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру