Арастовіч заявіў:

«Мы вядзём абарончыя баявыя дзеянні на сваёй тэрыторыі. За тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі, нясе адказнасць кіраўніцтва РФ, і ім трэба разбірацца, што ж адбылося ў Белгарадзе».

Ранкам 1 красавіка адбыўся моцны выбух на нафтабазе ў расійскім Белгарадзе. Загарэліся восем рэзервуараў з нафтапрадуктамі. Жыхары з суседніх вуліц былі эвакуяваныя. 

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па нафтабазе ў Белгарадзе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія заляцелі на тэрыторыю Расіі на малой вышыні.

Чытайце таксама:

МЗС Украіны не каментуе пажар у Белгарадзе

Верталёты нанеслі ракетны ўдар па нафтабазе ў расійскім Белгарадзе

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0