Фота: Alex Wong/Getty Images

Фота: Alex Wong/Getty Images

Цяпер Псакі нібыта вядзе перамовы аб працаўладкаванні на тэлеканал MSNBC. Пакінуць Белы дом яна нібыта плануе ў траўні.

Паводле дзвюх крыніц Axios, Псакі ўжо расказала некаторым высокапастаўленым чыноўнікам Белага дома пра свой хуткі сыход. Але афіцыйна пра гэта прэс-камандзе Белага дома яшчэ не паведамілі.

Джэн Псакі вядомая як пэўны афіцыйны твар і голас ЗША ўжо шмат гадоў. У 2009—2011 і 2015—2017 гадах яна была дырэктарам па камунікацыях Белага дома, у 2013—2015 афіцыйным прадстаўніком Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. А ў лістападзе 2020 года прызначаная абраным прэзідэнтам Джозэфам Байдэнам прэс-сакратаром Белага дома.

Паколькі менавіта праз Псакі часта рабіліся публічнымі розныя рашэнні вышэйшага кіраўніцтва ЗША, для расійскай прапаганды яе прозвішча — адно з найбольш сімвалічных і ненавісных, на яе дэманізацыю і дыскрэдытацыю ў вачах аўдыторыі расійскіх СМІ было пакладзена шмат намаганняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0