Падчас пасяджэння працоўнай групы. Фота: t.me/tsikhanouskaya
Сустрэча была прысвечаная зменам у заканадаўства Польшчы па справах іншаземцаў, якія мусяць быць неўзабаве ўнесеныя. Міністэрства падрыхтавала папраўкі ў закон на аснове прапаноў, пададзеных Офісам і ЦБС на папярэдняй сустрэчы:
- Выдача гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы;
- Магчымасць атрымання спецыяльнага віду на жыхарства на тэрмін да 3 гадоў у сувязі з гуманітарнымі прычынамі. Такі від на жыхарства прадугледжвае доступ да рынку працы;
- Выдача польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі з часовым відам на жыхарства.
Змены ў заканадаўстве будуць разгледжаныя ў парламенце на наступным тыдні.