Журналісты Zerkalo пазванілі на тэлефонную лінію ў Мінсельгасхарч, сёння на пытанні адказваў кіраўнік ведамства Ігар Брыло. Наконт цэнаў на імпартныя яблыкі, якія даходзяць да сямі рублёў, чыноўнік адказаў наступнае:

— Гэта імпарт, ад гэтага ніхто нікуды не падзенецца, вы бачыце, якая курсавая розніца. Гандлёвыя сеткі, зразумела, завозяць па імпарце тую ж самую дэфіцытную садавіну, нейкія апельсіны, мандарыны, у тым ліку і яблыкі. Зразумела, што кошт фармуецца дзесьці ў Турцыі, Азербайджане і ў іншых краінах. І ён ўвесь час мяняецца, бо мяняецца пастаянна там сітуацыя.

Ігар Брыло таксама патлумачыў, якая сітуацыя з беларускімі яблыкамі.

— Што тычыцца нашай вытворчасці, то ў нас хапае сховішчаў і досыць яблыкаў. Але справа ўся ў тым, што сезон таксама падыходзіць да канца. І сказаць, што 100% патрэба (у яблыках) будзе забяспечаная, напэўна, не. І вялікая справа — ніхто не чакаў таго, што фермеры яшчэ па восені пазаключаюць кантракты, у тым ліку з Расійскай Федэрацыяй. І з экспартнымі пастаўкамі, якія таксама трэба ім выконваць. Але па вялікім рахунку, у прынцыпе, МАРГ аналізуе сітуацыю кожны дзень, на кожны момант. Калі дзесьці недахоп нейкай агародніннай прадукцыі, мы рэагуем імгненна. Таму яшчэ раз паглядзім, прааналізуем захоўванне, колькі ў нас у наяўнасці, — сказаў кіраўнік ведамства.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0