«Не магу працаваць у краіне, якая ваюе са сваімі суседзямі». Генеральны дырэктар «Яндэкса» пакідае сваю пасаду
Генеральны дырэктар расійскага тэхналагічнага гіганта «Яндэкс» Алена Буніна пакідае сваю пасаду. Паводле выдання The Bell, Буніна з'ехала з Расіі. Пра гэта яна напісала на ўнутраным форуме кампаніі (скрыншот публікуе The Bell).
Алена Буніна.
Са слоў Бунінай, з канца лютага яна не была ў Расіі, а цяпер знаходзіцца у Ізраілі.
«Я не буду вяртацца: не магу працаваць у краіне, якая ваюе са сваімі суседзямі», — напісала яна.
Канчаткова быць генеральным дырэктарам «Яндэкса» Буніна перастане 15 красавіка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ