• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 6
09.04.2022 / 11:02

«У Мінску ў нас часта снедалі Знак і Калеснікава». Як беларус адкрыў кафэ ў Вільні

На пачатку гэтага года Сяргей разам са сваёй дзяўчынай перабраліся з Мінска ў Вільню, дзе яны адкрылі кафэ. «На ўсё сышоў месяц», — дзеліцца Сяргей. Ён распавёў «Нашай Ніве» пра прычыны ад'езду з Беларусі, розніцу ва ўмовах адкрыцця рэстараннага бізнэсу паміж краінамі і тое, колькі каштуе запуск сваёй справы за мяжой.

На адкрыццё кавярні ў Вільні сышоў месяц

«Lagom Vilnius» — так называецца кавярня, якую Сяргей адкрыў у літоўскай сталіцы.

Са сваіх трыццаці гадоў хлопец трынаццаць прысвяціў працы ў рэстараннай сферы. Пачынаў з афіцыянта, а на працягу апошніх шасці гадоў займаў пасаду кіраўніка ў розных установах Мінска. Акрамя гэтага, Сяргей працаваў як ІП — дапамагаў іншым адкрываць новыя ўстановы. Маючы немалы досвед працы ў гэтай галіне, ён даўно хацеў займець сваю кавярню, але рабіць гэтага ў Беларусі не спяшаўся. Паводле яго слоў, наша краіна — не самае спрыяльнае месца для вядзення рэстараннага бізнэсу.

«Беларусь — даволі бедная краіна для гэтага бізнэсу, асабліва, калі казаць пра адкрыццё ўстаноў узроўню вышэй за сярэдні. У жадаючых працаваць у гэтым сегменце ўзнікаюць цяжкасці з нацэнкамі і закупкай тавару. Да таго ж у Беларусі немагчыма распрацаваць бізнэс-план з прагнозамі на больш-менш працяглы перыяд. У апошні час тэрмін планавання ўвогуле скараціўся да аднаго месяца», — адзначае суразмоўца.

Іншым важным фактарам, які адбіў у Сяргея жаданне адкрываць бізнэс у Беларусі, аказаўся залішні бюракратызм.

«Працэс падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў працяглы, ён лёгка можа заняць цэлых паўгода. Спіс нормаў і патрабаванняў да ўстаноў грамадскага харчавання ў Беларусі большы, чым у Літве.

Напрыклад, на адкрыццё кавярні ў Вільні ў нас сышоў месяц. Столькі спатрэбілася на афармленне дазволаў ад пажарнікаў, санэпідстанцыі, атрыманне ліцэнзій, у тым ліку на гандаль алкаголем. Апошняя, дарэчы, каштуе 490 еўра. Гэта значна даражэй, чым у Беларусі, але максімальны тэрмін яе атрымання ўсяго тры тыдні. Мы забралі сваю ўжо праз тыдзень.

Больш за ўсё часу заняло адкрыццё банкаўскага рахунку. У нас пакуль няма відаў на жыхарства, толькі візы. З-за гэтага працэс зацягваецца. Акрамя таго, мы трапілі на ваенны перыяд, калі літоўскія органы сталі больш пільна правяраць паходжанне грошай у беларусаў. Але калі б у нас ужо было літоўскае грамадзянства або від на жыхарства, то працэс заняў бы ўсяго тры дні, а не тры тыдні».

Выбіралі паміж Польшчай, Эстонія і Літвой

У астатнім бюракратычныя працэсы ў Літве праходзяць заўважна прасцей і хутчэй, чым у Беларусі.

«Тут менш патрабаванняў ад пажарнікаў і ветэрынарнай службы. Напрыклад, нам не трэба мець нажы рознага колеру для розных відаў прадукцыі. Не трэба ставіць адзнакі «для паўфабрыкатаў», «для гатовай прадукцыі» і г.д. Але, мабыць, самае прыемнае заключаецца ў адрозненні падыходу да бізнэсу з боку дзяржструктур. Па іх паводзінах відаць, што дзяржава зацікаўленая ў развіцці малога бізнэсу, у нас гэтага, на жаль, няма», — адзначае суразмоўца.

Сяргей кажа, што першапачаткова для пераезду і адкрыцця бізнэсу разглядаў тры краіны: Польшчу, Эстонію і Літву.

«Вільня першапачаткова нават не была ў фаварытах, але па сукупнасці фактараў абралі менавіта яе. Калі я пачаў даведвацца, як весці бізнэс у Польшчы, то хутка сутыкнуўся з тым, што без ведання польскай там рабіць няма чаго. Ад Эстоніі адмовіліся хутчэй з-за аддаленасці ад Беларусі, хоць гэтая краіна багацейшая за Літву і там яшчэ лепш з рускай мовай. Але па выніку кампрамісным рашэннем аказалася Вільня. Руская тут не так распаўсюджаная, як у Эстоніі, але нават пры зносінах з дзяржорганамі з рускай мовай не згубішся. Другі важны плюс Вільні — гэта блізкасць да Мінска», — дзеліцца суразмоўца.

У Беларусі стала складана прамаўляць «добры дзень»

Канчатковае рашэнне аб пераездзе з Беларусі маладыя людзі прынялі падчас адпачынку ў Партугаліі.

«Да гэтага я паўтара года не выязджаў з краіны, хоць раней рабіў гэта досыць часта. І вось прыляцеўшы з Мінска ў Партугалію, я ўбачыў свет, дзе людзі ўсміхаюцца адно аднаму, радуюцца жыццю, дзе ніхто не шарахаецца ад міліцыянтаў, не баіцца, калі побач паркуецца мікрааўтобус.

На жаль, за гэтыя паўтара года жыццё ў Беларусі моцна змянілася не ў лепшы бок. Мне складана было казаць наведвальнікам «добры дзень», калі я разумеў, што ніякі ён не добры, калі ў тваёй краіне адбываецца такое».

Сяргей успамінае, што ва ўстанову, дзе ён працаваў, на сняданак часта прыходзілі Марыя Калеснікава і Максім Знак. Сярод наведвальнікаў, калісьці быў і Віктар Бабарыка.

«Ты часта бачыш Калеснікаву і Знака, а потым па ўсім вядомых прычынах яны перастаюць быць тваімі наведвальнікамі. Гэта засмучае.

Падчас адпачынку нас напаткала чарговая смутная навіна з Беларусі. Нашага сябра затрымалі за ўдзел у мітынгу гадавой даўніны. Падставай паслужылі фота ў інтэрнэце», — успамінае Сяргей.

Апошні год у Беларусі зарабляў каля 2000 даляраў у месяц

Малады чалавек адзначае, што асабіста ў яго дачыненні ніякага палітычнага пераследу не было, але агульная абстаноўка ў краіне ўсё роўна падштурхоўвала да пераезду.

«Яшчэ знаходзячыся ў Партугаліі, я сказаў сваёй дзяўчыне, што хачу пераехаць з Беларусі за мяжу і там адкрыць сваю справу. Яна мяне падтрымала, мы вярнуліся ў Мінск і пачалі паціху рухацца ў гэтым кірунку».

Ад’езд Сяргея не звязаны з фінансавымі пытаннямі. За апошні год яго штомесячны заробак у Беларусі складаў каля 2000 даляраў у месяц.

«Да 2021 я зарабляў у раёне 900-1000 даляраў, на пачатковым этапе пандэміі было, што даход быў каля нуля, але потым з фінансавага боку ў мяне ўсё было добра. Назапасіўшы грошай, я адважыўся на адкрыццё сваёй справы, але быў перакананы, што рабіць гэта буду не ў Беларусі.

На адкрыццё кавярні ў Вільні сышло каля 18 тысяч еўра. Бізнэс я вяду ў роўных долях са сваім партнёрам, таксама беларусам, які на гэты момант пражывае ў Варшаве. Гэтую суму складана назваць канчатковай, у планах у нас пашырыць колькасць месцаў за кошт падвала, а таксама зрабіць летнюю тэрасу», — дзеліцца планамі Сяргей.

Падаткі ў Беларусі і Літве прыблізна аднолькавыя

За арэнду памяшкання ў цэнтры Вільні плошчай 55 квадратных метраў хлопцы плацяць 1000 еўра ў месяц, плюс камуналка. Па падліках бізнэсмэна, каб праца кавярні акуплялася, штодзённая выручка павінна быць не менш за 300 еўра. На думку Сяргея, гэтая сума цалкам рэальная. А што тычыцца чаявых, то сітуацыя ў Літве падобная на беларускую.

«У Літве на чай пакідаюць радзей, чым у нас, але сумы вышэйшыя. Таму ў выніку атрымліваецца адно і тое ж.

Падатковая нагрузка ў Беларусі і Літве прыблізна аднолькавая. У нас гэта 47% ад заробку, уключаючы ўсе падаткі і фонды, у Літве — 41%. З улікам больш высокай мінімальнай зарплаты выходзіць, што ўсе выплаты на аднаго работніка абыходзяцца ў суму каля 300 еўра на месяц».

На першапачатковым этапе Сяргей працаваў разам са сваёй дзяўчынай без прыцягнення наёмных супрацоўнікаў. Цяпер пара наняла работніка з ліку мясцовых.

View this post on Instagram

A post shared by Lagom Cafe Bistro Vilnius (@lagomvilnius)

Ні Сяргей, ні яго дзяўчына не валодаюць літоўскай, таму ўсю камунікацыю з наведвальнікамі вядуць на англійскай ці рускай мовах.

«Няведанне мясцовай мовы не стала для нас перашкодай. У Вільні ўсе ведаюць рускую альбо англійскую. Работніка, вядома, узялі ўжо з веданнем літоўскай, каб наш персанал мог цалкам закрываць моўнае пытанне. Тым не менш хацелася б адзначыць, што за некалькі месяцаў жыцця ў Літве я яшчэ ні разу не сутыкнуўся з булінгам на моўнай глебе. Віленчукі аказаліся вельмі ветлівымі людзьмі».

Ужо ёсць пастаянныя наведвальнікі

Гаворачы аб канцэпцыі ўстановы, Сяргей адзначае, што яна цалкам адпавядае назве.

«Дзякуючы Антону Птушкіну, сёння многія ведаюць, што азначае шведскае слова lagom. У нашай установе мы рыхтуем звычайную ежу, якую ямо самі. У нас няма дрэс-коду для персаналу, усё проста і зразумела. Тут у нас канцэпцыя адкрытай кухні. Падчас гатавання страў я магу кантактаваць з наведвальнікам».

У аснове меню ляжыць еўрапейская кухня, без строгай прывязкі да якой-небудзь краіны.

«Мы абралі самыя цікавыя на наш погляд стравы — у асноўным з французскай, іспанскай і амерыканскай кухні. Барнае меню грунтуецца на натуральных вінах з розных рэгіёнаў і класічных алкогольных кактэйлях. Сняданкі можна замаўляць да 17 гадзін», — апісвае хлопец.

Па словах Сяргея, яго кавярня — гэта не толькі месца, дзе можна проста выпіць або паесці, а тэрыторыя для зносін.

«Мы дзелімся вопытам, расказваем пра якія-небудзь, месцы, дзелімся парадамі, нешта абмяркоўваем. Сярод наведвальнікаў у нас нямала і беларусаў. Людзям важна і цікава завітаць да землякоў», — прызнаецца Сяргей.

Ён ганарыцца тым, што, нягледзячы на тое, што кавярня працуе ўсяго месяц, у яе ўжо з'явіліся пастаянныя наведвальнікі.

«У нас ужо ёсць некалькі кліентаў, якія прыходзяць да нас у трэці ці чацвёрты раз. Для нас гэта найважнейшы паказчык, калі людзі да цябе вяртаюцца. Мы не хочам стаць нейкім звычайным турыстычным месцам, куды людзі заходзяць толькі адзін раз. Нам важна быць тым месцам, куды людзі будуць хацець вяртацца зноў і зноў».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

 «Світары раскупілі за дзень». Беларуская дызайнерка расказала пра бізнэс у Вільні і ўкраінскую калекцыю

«Зарабляем 20—25 тысяч еўра за месяц». Як Іван Шыла адкрыў паспяховы бізнэс за мяжой

У Літве фіксуюцца скаргі рускамоўных на дыскрымінацыю

Клас
15
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 2
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
Лукашэнка даручыў прыдумаць, як зрабіць таннейшым лес для будаўніцтва дамоў на вёсцы
Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
У Беларусі — 6 новых палітвязняў. Сярод іх — Ягор Лебядок
«Мы ўсе ідзём у цемру». Як жыве Афганістан праз год пасля прыходу талібаў 1
Юрыя Шаўчука аштрафавалі па справе аб дыскрэдытацыі расійскай арміі 3
16 жніўня 2020 года ў Марыупалі ФОТАФАКТ 1
«Тыя, у каго я праходзіў практыкі, асудзілі мяне і выставілі іск», — былы палітзняволены студэнт распавёў сваю гісторыю пераследу
Хрэнін патлумачыў падтрымку Беларуссю ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны 8
Суд па справе «змоўшчыкаў» закрылі: паказанні дае ўкаранёны ў групу сілавік
Усяго патроху
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 4
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 6
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 12
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 5
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 4
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Галоўнае
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 2
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 6
Ранішнімі ўдарамі па Харкаве быў знішчаны ПК «Чыгуначнік»
Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць
Усяго патроху
Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам 9
Беларусь у культавых серыялах: Covert Affairs, Futurama, Nikita і іншых ВІДЭА 2
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх